У маім сэрцы ёсць такое месца,
Дзе сустракаюцца захад і ўсход,
Поўдзень з поўначчу,
Дзяўчына з юнаком.
У гэтым месцы, калі адчуць яго,
Можна проста быць,
Не чакаць нічога, не шукаць.
Гэта, як нулявая каардыната.
Яна адлічвае час, пачуцці і эмоцыі.
Усё пачынаецца і скончваецца тут.
Тут не трэба шукаць нічога,
Бо ўсё ужо ёсць.
Прыйдзі сюды,
Пастой, азірніся. Паглядзі вакол.
Проста так, без умоўнасці, без + і -
І ўспомні, хто насамрэч ёсць ты.
Чаму прыйшоў і куды трэба рухацца,
Каб у пункт прызначэння прыйсці.
Мы ўсе тут часова ( і шлях гэты трэба годна ісці).
Проста пой і маўчы, смейся, потым крычы,
Адчувай, што ўсё гэта ўмоўнасць.
І праява жыцця,
І твая, і мая.