Засынай, мая кветачка, засынай
Хай прысніцца табе цёплы гай, светлы гай
Хай у тым гаі птушкі спяваюць, звініць ручай
Чысты, бліскучы ручай, гаманкі ручай.
Хай у тым ручаі
Плаваюць шчупакі, акуні, ліні.
А яшчэ ён адлюстроўвае сны—
Твае казачныя, прыгожыя сны, чароўныя сны.
Будзь шчаслівай, мая зорачка, ззяй.
Хай цябе мінае скруха, туга і жаль.
І той боль, які ты адчувала калісь,
Змыецца радніковай вадой.
Хай збягае, сцякае і ператвараецца ў кветкі над тым ручаём, што ў гаі булькоча, гамоніць...
Хай ён там, ў краіне казачных сноў, ператворыцца ў гномаў, фей,
Стане шэптам лістоў...
Хай ты будзеш свабоднай і лёгкай
І на шляху
Ты сустрэнеш тых, хто пазнае
Тваю шчырасць, вясну, дабрыню...
І вы пойдзеце поруч
І гэты Свет стане двойчы, тройчы, стократ ярчэй,
Будзе ў ім утульней, чысцей, прыгажэй...
І я буду табе усьміхацца усмешкамі добрых фей...