Photo: Maxim Shumilin
Я збіраю сябе па шкельцах
Я збіраю сябе па шкельцах—
Некаторыя з поўначы, дзе вые вецер і снег ідзе,
Нейкія—з поўдня, дзе сонца свеціць і замірае цень.

У маім заплечніку шмат усяго
Ад люстэрка да крэйдаў і фарбаў:
І таго, што сыйшло, і таго, што яшчэ не прыйшло—
У ім багата і слёз і скарбаў.

Хай мінаюць імгненні, годы, жыцці—
У ім заўжды адшукаю падтрымку:
І ўранку, і ўдзень, і ўначы
Я змагу там знайсці света скрынку.

Хай мой Бог мне даруе страх, скаргі, сорам,
І мае не сказаныя словы.
Але ўсё што было—то сябе аджыло.
І ня варта глядзець больш паўторы.

Таму хай свежы вецер падхопіць былых думак ворах і аднясе іх ў нябыт,
І тады я адчую ўдзячнасць за кожны свой промах,
Кожны досвед і кожны крок, кожны вечар і кожны золак...
І тады я ўзгадаю, што ёсць толькі Гэты момант:
Менавіта вось гэты момант і ёсць жыццё і найвялікшы скарб.

13/06/2026
Made on
Tilda